Канстанцін Андрушачкін. Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праграму анімацыйнага конкурсу XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лiстапад" увойдуць 50 фільмаў, паведаміў журналістам праграмны дырэктар конкурсу анімацыйнага кіно Канстанцін Андрушачкін.
"Да нас было пададзена 742 заяўкі, з якіх мы выбралі 50 анімацыйных фільмаў. Колькасць вялікая, але паколькі гэта праграма кароткаметражнай анімацыі, фільмы былі аб'яднаны ў пяць насычаных сеансаў. Дзве праграмы для дзіцячых гледачоў, адна для падлеткаў і дзве для дарослых. Першая называецца "Дзецям. Кароткія гісторыі", у якую ўвойдуць мультфільмы для дзяцей невялікай працягласці. Будзе паказаны фільм вядомага расійскага мультыплікатара Аляксея Аляксеева "Кніга рэцэптаў", які таксама прыедзе ў Беларусь. У другую праграму "Дзецям. Доўгія гісторыі" ўвойдуць усяго чатыры фільмы, але яны даволі вялікія па хронаметражы", - сказаў Канстанцін Андрушачкін.
"Кароткаметражная анімацыя - вельмі канцэнтраваны від мастацтва, які дае людзям шмат эмоцый. Паколькі цяпер ідзе Год якасці, мы грунтоўна падышлі да выбару кінастужак. У праграме будуць прадстаўлены фільмы, якія ўдзельнічалі ў Канскім, Берлінскім, Венецыянскім фестывалях", - дадаў праграмны дырэктар конкурсу анімацыйнага кіно.
Сярод іх фільм рэжысёра Аўгуста Занавелы "Лола і шумавое піяніна", які выйграў прыз журы на Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў у Ансі. Карціна ў тэхніцы лялечнай анімацыі расказвае пра пяцігадовага Саймана, вельмі ўспрымальнага да ціхіх, ледзь чутных гукаў, і яго сястру Лолу, якая вырашае стварыць шумавое піяніна для стасункаў з братам.
"Мы пакажам дзецям анімацыйны фільм "Ксенюшка", які расказвае пра жыццё святой Ксеніі Пецярбургскай. Яго стварыла неаднаразовы прызёр "Залатога Віцязя" і, напэўна, самы вядомы рэжысёр-мультыплікатар праваслаўнага кіно Расіі Наталля Федчанка. Яна таксама прыедзе да нас у госці", - адзначыў Канстанцін Андрушачкін.
Паводле яго слоў, у зборнік для юнацтва ўвойдзе фільм "Рэха", які прымаў удзел у конкурснай праграме Канскага кінафестывалю, і анімацыйная карціна "Мільён пунсовых руж", аўтар якой заваяваў прызы Нацыянальнай расійскай анімацыйнай кінапрэміі "Ікар". У праграме "Толькі для дарослых" ён вылучыў пераможцу Шанхайскага кінафестывалю ў катэгорыі кароткаметражнай анімацыі "Купіць каня" і анімацыйную драму "Разбітае акно".
"У склад журы ўвойдуць расійскі кінарэжысёр-мультыплікатар, аніматар-віртуоз, прызёр і ўдзельнік міжнародных конкурсаў Рым Шарафутдзінаў, беларускі кінарэжысёр-мультыплікатар, дацэнт кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання БДАМ Аляксандр Ленкін, а таксама сусветна вядомы мастак-пастаноўшчык анімацыйных фільмаў, кінарэжысёр і сцэнарыст Такумі Тандзі", - сказаў Канстанцін Андрушачкін.
Ён падкрэсліў, што гэта вялікая падзея для ўсіх аматараў японскай анімацыі ў Беларусі. "Такумі Тандзі - правая рука і арт-дырэктар вядомага кінарэжысёра Макота Сінкая. Яго фільмы рэгулярна паказваюцца ў нас у кінатэатрах. Наш госць таксама пагадзіўся даць майстар-клас па мастацкай пастаноўцы. Думаю, нашы студэнты і моладзь будуць рады сустрэцца з гэтым чалавекам", - рэзюмаваў праграмны дырэктар конкурсу анімацыйнага кіно.-0-