ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 24 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 верасня 2021, 17:38

"Шоу ў стылі Брадвей" прадставіць Белдзяржфілармонія 20 кастрычніка

Фота з архіва
Фота з архіва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дзяржаўная філармонія прадставіць канцэртную праграму "Шоу ў стылі Брадвей" 20 кастрычніка ў Вялікай зале. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

У праграме вечара прагучаць хіты з рэпертуару зорак амерыканскай эстрады Фрэнка Сінатры, Уітні Х'юстан, Элы Фіцджэральд, Фрэдзі Мерк'юры, Майкла Джэксана, Стыві Уандэра, Джэймса Браўна, Рэя Чарльза. Паводле слоў арганізатараў, менавіта гэтыя кампазіцыі змогуць перадаць атмасферу нью-ёркскага Брадвея. "У аснове канцэрта - гісторыя маладой дзяўчыны, якая па волі лёсу апынулася ў Нью-Ёрку. Яна марыць дабіцца поспеху і стаць зоркай у свеце шоу-бізнесу", - расказалі яны.

"Шоу ў стылі Брадвей" з'яўляецца творчым тандэмам маладога таленавітага рэжысёра Арцёма Еўсіевіча і салісткі Маладзёжнага тэатра эстрады Вольгі Калеснікавай. Іх ужо ведаюць многія гледачы па рабоце над сумеснай канцэртнай праграмай "Французскі бульвар", якая, дарэчы, мела вялікі поспех", - дадалі арганізатары.

На сцэну таксама выйдуць выканаўцы Ігар Задарожны, Андрэй Коласаў, Юрый Селязнёў, Саша Захарык, Марыя Гарбачова і шоу-балет Fusion пад кіраўніцтвам Таццяны Трафімавай.

Музычнае суправаджэнне праграмы рыхтуе беларускі калектыў Lipnitsky Show Orchestra. Як адзначаюць арганізатары, іх выступленне - гэта неверагодны мікс і ядзерная сумесь музычных эмоцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі