Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 кастрычніка 2022, 20:05

Шматлікія госці сабраліся на творчы юбілейны вечар Чаргінца ў Мінску

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шматлікія госці сабраліся на творчы юбілейны вечар народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 28 кастрычніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юбілейны вечар прымеркаваны да 85-годдзя грамадскага дзеяча і палітыка, літаратара, ганаровага старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Павіншаваць Мікалая Іванавіча з юбілеем прыйшлі шматлікія госці: прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскіх арганізацый, калегі, таварышы па службе, сябры, родныя і блізкія людзі.

Сардэчныя словы віншавання юбіляру адрасаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Віншаванне кіраўніка дзяржавы зачытаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. А ад сябе намеснік міністра дадаў, што даражыць знаёмствам і магчымасцю працаваць з Мікалаем Чаргінцом, чалавекам, які "ведае не па чутках, што такое вайна, што такое вайна крывавая, што такое вайна ідэалогій, сэнсаў, што такое вайна сучасная, якая правярае на зуб творчае, пісьменніцкае асяроддзе". "Удзячны за тое, што з'яўляецеся настаўнікам і для мяне персанальна, і для ўсіх людзей, якія лічаць сябе патрыётамі краіны, дзяржаўнымі людзьмі, якія хочуць зрабіць для краіны толькі пазітыўнае, канструктыўнае, што дае магчымасць развівацца і рухацца наперад", - сказаў ён, звяртаючыся да юбіляра.

Намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран адзначыў, што Мікалай Іванавіч упісаў важнейшую старонку ў гісторыю сучаснага Мінска. "Гэта сапраўдны настаўнік не толькі дзякуючы сваёй творчасці, але і сваім учынкам, свайму жыццю, гэта чалавек, на якога можна раўняцца ўсім - ад школьнікаў да старэйшага пакалення", - выказаў ён упэўненасць.

"Мікалай Іванавіч у адной асобе пісьменнік, палітык, грамадзянін, патрыёт, сябар, душэўны таварыш, чалавечышча", - падкрэсліла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч. Яна расказала, што ў сувязі з прафесійнай дзейнасцю шмат працавала з Мікалаем Чаргінцом. "Колькі знакавых мерапрыемстваў, колькі яркіх форумаў літаратараў, колькі дзён беларускага пісьменства. І ўсюды Мікалай Іванавіч не толькі і не проста пісьменнік, а сапраўды патрыёт сваёй краіны, сын беларускага народа, - падкрэсліла яна. - Гэта прыгожая, значная дата сабрала нас сёння, і мы перакананы, што такімі людзьмі ўмацоўваецца наша краіна. Не толькі іх асабістай прысутнасцю, гэтаму служаць і яго творы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі