Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 сакавіка 2021, 19:59

"Шлягеры на ўсе часы" загучаць 23 сакавіка ў Мінску

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі прэзентуе XIV мастацкі праект "Шлягеры на ўсе часы". Заслужаны калектыў будзе радаваць сталічную публіку сваёй творчасцю ў Белдзяржфілармоніі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Міхаіл Фінберг.

23 сакавіка ў праграме "Магія джаза" выступіць заслужаная артыстка Беларусі Наталля Тамела, а таксама лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Алеся Дзяржавец, Яўген Цымбаліст і Ягор Шаранкоў. Артысты біг-бэнда выканаюць Samba del Gringo, Backrow Politics, А Foggy Day і іншыя джазавыя кампазіцыі.

24 сакавіка ў канцэрце "Чароўныя песні вясны" ў выкананні салістаў аркестра прагучаць беларускія і замежныя хіты. 25 сакавіка ўвазе меламанаў прадставяць праграму "The Beatles. Заўсёды з намі".

"Праект "Шлягеры на ўсе часы" ведае і любіць уся краіна, - расказаў Міхаіл Фінберг. - У першую чаргу мы робім джазавы канцэрт, у якім будуць прымаць удзел салісты заслужанага аркестра. Таксама мы рыхтуем канцэрт, прысвечаны музыцы The Beatles. Мінула шмат гадоў, але гэта музыка жыве, яна цудоўная. Мы пакажам музыку Еўропы. Гэта адказна і вельмі цікава".

Маэстра ўпэўнены: гэта будуць незабыўныя вечары. "Спадзяюся, фестываль пройдзе на высокім музычным узроўні і ўсе нашы паклоннікі будуць задаволены", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі