Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лістапада 2016, 15:32

"Школа зорак" і фанклуб Сашы Мінёнка арганізуюць прагляд прамой трансляцыі "Еўрабачання" ў Віцебску

16 лістапада, Валета /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады "Школа зорак" і фанклуб Аляксандра Мінёнка арганізуюць 20 лістапада прагляд прамой трансляцыі фінальнага шоу дзіцячага "Еўрабачання-2016" у Віцебску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар тэатра эстрады і мастацкі кіраўнік беларускай дэлегацыі на конкурсе Раман Рыкаў.

"Мы хочам прапанаваць беларускім балельшчыкам разам падтрымаць нашых артыстаў - Сашу Мінёнка і віцебскі шоу-балет "Сенсацыя". У памяшканні нашага тэатра будзе арганізаваны прагляд прамой трансляцыі шоу па вялікім тэлевізары", - растлумачыў Раман Рыкаў.

На сустрэчы будуць прысутнічаць удзельнікі "Школы зорак" і шоу-балета "Сенсацыя", а таксама фанклуб беларускага артыста. Намячаецца дружная вечарынка, якая, як лічаць арганізатары, дабавіць пазітыўнай энергіі і поспеху нашым прадстаўнікам на дзіцячым "Еўрабачанні".

Усе жадаючыя могуць далучыцца да сустрэчы ў 18.00 па адрасе праспект Перамогі, 7-1 (былы рэстаран "Асторыя").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі