ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 мая 2022, 16:23

Шэсце пакаленняў, аўтапрабег, канцэрты: як Мінск адсвяткуе Дзень Перамогі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе жыхары і госці сталіцы змогуць паўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах да Дня Перамогі. Аб гэтым заявіла сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінгарвыканкамам была ініцыявана патрыятычная акцыя "30 дзён да Перамогі", якая актыўна праходзіць на тэрыторыі ўсяго горада. Усе зацікаўленыя службы, дзяржаўныя органы, прадпрыемствы прымаюць удзел ва ўскладаннях кветак да памятных мясцін, дыялогавых пляцоўках, сустрэчах з ветэранамі, - адзначыла Вольга Чамаданава. - 6 мая ва ўсіх раёнах сталіцы будзе арганізаваны аўтапрабег, які пройдзе па памятных і знакавых мясцінах і завершыцца правядзеннем мітынгаў, прысвечаных Дню Перамогі, з удзелам працоўных калектываў, моладзі, грамадскіх аб'яднанняў і фарміраванняў. Прапаную ўсім жыхарам сталіцы паўдзельнічаць у гэтых мерапрыемствах, не заставацца ўбаку і, вядома, аддаць даніну памяці і павагі людзям, якія абаранялі нашу радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны".

6 мая ў Палацы Рэспублікі пройдзе ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў. Пачатак - у 17.00.

На плошчы Дзяржаўнага сцяга 8 мая адбудзецца ўрачысты рытуал - ушаноўванне дзяржаўных сімвалаў. "Гэта штогадовае свята, якое мы адзначаем кожную другую нядзелю мая. Менавіта гэта свята стала вынікам рэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 года, калі нашы грамадзяне выбралі цяперашні сцяг, герб і гімн. Мы запрашаем для ўдзелу ў гэтай падзеі ўсіх без выключэння", - падкрэсліла начальнік галоўнага ўпраўлення.

9 мая ў ходзе рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае" запланавана шэсце пакаленняў. Сфарміраваная калона ўдзельнікаў пройдзе да манумента Перамогі і ўскладзе вянкі. "Трэба адзначыць, што ўпершыню ў шэсці не будуць прымаць удзел ветэраны, але яны будуць прысутнічаць на рытуальнай пляцоўцы. Узначаліць калону маладое патрыятычнае пакаленне з ліку прадстаўнікоў навучэнскай моладзі, ваенна-патрыятычных класаў, клубаў і вучылішчаў", - расказала Вольга Чамаданава.

Завершыцца свята 9 Мая святочным канцэртам на плошчы Перамогі, старт у 21.30. Традыцыйна ў 23.00 фінальнай кропкай свята стане салют.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі