Сцяг Субота, 20 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 чэрвеня 2024, 15:39

Шэдэўр Рэпіна "Беларус" упершыню прадстаўлены ў Мінску

 

Фота Міністэрства культуры Беларусі
Фота Міністэрства культуры Беларусі
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унікальны экспанат - шэдэўр Ільі Рэпіна "Беларус" з пастаяннай калекцыі Дзяржаўнага Рускага музея ўпершыню прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.

Твор "Беларус" Ільі Рэпіна напісаны ў сядзібе Здраўнёва пад Віцебскам у 1892 годзе. На карціне адлюстраваны селянін Сідар Шаўроў.

Перыяд 1880-1890-х гадоў лічыцца найвышэйшым росквітам партрэтнай творчасці жывапісца, у гэты час мастак стварае незвычайныя па каларыстычным гучанні, артыстызме выканання і эстэтычнай прыгажосці выявы сучаснікаў.

У музеі на выставе "Рэпін і вучні" таксама можна ўбачыць і тры іншыя работы майстра са збору Рускага музея.

Шэдэўры даступны наведвальнікам па 7 ліпеня ў галоўным корпусе (Леніна, 20).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі