ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 верасня 2021, 12:33

Серыя "Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара" папоўнілася новай кнігай

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" ў серыі "Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара" выйшла кніга для дзяцей ва ўзросце ад трох да сямі гадоў "Сонца грэе, колас спее", паведамілі БЕЛТА ў выдавецтве.

"У гэту кнігу ўвайшлі паэтычныя і празаічныя творы, якія пазнаёмяць маленькіх чытачоў з нашай Радзімай, з'явамі прыроды, порамі года, жывёламі, птушкамі, раслінамі, а таксама з прафесіямі, рэчамі і прадметамі побыту. Тут сабраны творы мастацкай літаратуры і фальклору. Іх могуць выкарыстоўваць бацькі, а таксама выхавальнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі для арганізацыі заняткаў па развіцці маўлення", - расказалі ў выдавецтве.

Творы кнігі рэкамендаваны вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі для выкарыстання ў розных відах дзіцячай дзейнасці - выразным чытанні, пераказе, завучванні на памяць, а таксама ў гульнях і іншых занятках.

"Цудоўныя вершы і расказы беларускіх пісьменнікаў дапамогуць выхаваць дзяцей разумнымі, цікаўнымі, уважлівымі, добрымі, а таксама неабыякавымі да гісторыі сваёй краіны, народных традыцый, прыроды, багаццяў айчыннай літаратуры", - рэзюмавалі ў "Беларускай энцыклапедыі".

У серыі "Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара" ўжо выйшлі выданні "Дзецям аб прафесіі", "Архітэктурныя славутасці Беларусі", "Традыцыйная культура і побыт беларусаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі