Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 верасня 2017, 18:18

Серыя каліграфічных работ па матывах шрыфтоў Скарыны будзе прадстаўлена ў Мінску

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава беларускага майстра каліграфіі Усевалада Свентахоўскага "Літары і словы Скарыны" будзе прадстаўлена ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў НББ.

Частка прадстаўленых работ адносіцца да летэрынгу - віду мастацтва, у якім рысункі створаны на аснове літар і аб'яднаны ў адну гарманічную кампазіцыю. Асаблівае месца на выставе займаюць таксама шрыфтавыя работы, зробленыя з дапамогай лічбавага друку, паводле матываў Францыска Скарыны. "Цытаты першадрукара напісаны стылізавана - пад Скарыну, - адзначылі ў Нацыянальнай бібліятэцы. - У той жа час створаныя мастаком шрыфты нясуць адбітак сучасных эстэтычных уяўленняў, дызайнерскай стылістыкі".

Выстава прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Яна адкрыецца 6 верасня, азнаёміцца з экспазіцыяй можна будзе да 20 лістапада.

Усевалад Свентахоўскі - адзін з лепшых сучасных мастакоў кнігі, член Беларускага саюза мастакоў. Яго творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Расіі, Сербіі, Польшчы, Літве і неаднаразова былі адзначаны шэрагам узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі