Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 кастрычніка 2021, 13:00

Серыя "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя" папоўнілася кнігай аб птушках

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выйшла кніга беларускага арнітолага Віталя Сахвона "Птицы Беларуси", паведамілі БЕЛТА ў выдавецтве.

"Птушкі - нашы вялікія сябры, аднак сяброў трэба добра ведаць, каб паклапаціцца пра іх і ў выпадку неабходнасці прыйсці на дапамогу, - адзначылі ў выдавецтве. - Гэта энцыклапедыя азнаёміць юных чытачоў з тымі птушкамі, якія жывуць вакол нас. З яе можна даведацца, што каралёк з'яўляецца самай маленькай птушкай у Беларусі і што яе называюць "паўночным калібры". Даўжыня цельца каралька разам з хвастом ледзь дасягае 10 см. Самая вялікая - лебедзь-шыпун, размах крылаў якога складае 2 м, а маса цела часам перавышае 15 кг".

Акрамя таго, у кнізе расказаны незвычайныя факты пра папулярных птушак: бусла, салаўя, шэрую варону. У ёй можна прачытаць матэрыялы аб гнездаванні птушак і салаўіных спевах, а таксама знайсці дадатковую інфармацыю: хто сярод птушак самы вялікі калектывіст, якія з іх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, чаму перад навальніцай ластаўкі-касаткі лётаюць нізка над зямлёй і ў якім горадзе ўстаноўлены помнік вераб'ю.

Як адзначылі ў выдавецтве, каляровыя фатаграфіі ў энцыклапедыі дапамогуць у далейшым пазнаваць гэтых птушак у прыродзе. Школьнікам кніга дапаможа падрыхтаваць цікавыя рэфераты, даклады і яшчэ больш палюбіць птушак. Яна таксама будзе цікавай і дарослым любіцелям жывой прыроды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі