Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 жніўня 2021, 17:01

"Серэнада" адкрые свой юбілейны сезон у Вялікім тэатры старадаўнімі рамансамі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэртную праграму "Старадаўнія рамансы" ў выкананні струннага квінтэта "Серэнада" пакажуць 15 верасня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Паводле слоў мастацкага кіраўніка квінтэта "Серэнада" Таццяны Траццяк, гэты сезон стане для іх асаблівым - калектыў рыхтуецца адзначыць 15-годдзе. "Яшчэ адна прыгожая дата будзе звязана з квінтэтам у будучым сезоне - пяць гадоў ужо існуе праект "Вечары з "Серэнадай". Таму з верасня артысты будуць радаваць гледачоў новымі праграмамі, якія даўно палюбіліся публіцы", - расказала яна.

Першы вечар у сезоне пройдзе ў Камернай зале. На сцэну выйдуць заслужаная артыстка Беларусі Алена Сало і лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксандр Міхнюк і Андрэй Селюцін.

"Канцэрт зачаруе гледачоў сваёй прастатой і лёгкасцю. Менавіта такую атмасферу мы пастараемся стварыць у гэты вечар, - падкрэсліла Таццяна Траццяк. - Гэта адна з тых праграм, якая дарагая, любімая намі і слухачамі, яе выкананне дастаўляе асаблівую радасць. На такіх канцэртах адбываецца дзіўны абмен энергіяй: мы перадаём яе нашым слухачам, а потым атрымліваем з залы ў выглядзе апладысментаў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі