Фота з архіва
26 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча пройдзе з 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску. Ён збярэ гледачоў і ўдзельнікаў ужо дзявяты раз, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным тэатры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча.
"У конкурснай праграме фестывалю заяўлена 11 спектакляў, сем з якіх з'яўляюцца прэм'ерамі бягучага года, - адзначылі ва ўстанове культуры. - Яны створаны паводле твораў класікаў і сучаснікаў у выкананні прафесійных тэатраў з Мінска, Бабруйска, Пінска, Гомеля, Віцебска і Магілёва".
Урачыстае адкрыццё фестывалю запланавана на 28 лістапада (18.00) і адбудзецца на сцэне абласнога тэатра драмы і камедыі. Пасля афіцыйнай часткі бабруйскаму гледачу прапануюць аднаму з першых паглядзець прэм'ерны спектакль Беларускага акадэмічнага тэатра юнага гледача паводле п'есы Аляксея Дударава "Палачанка".
Традыцыйнай часткай праграмы фестывалю стане работа творчай лабараторыі, якая атрымала назву "Святло майстра". У гэтым годзе яна будзе прысвечана памяці члена журы фестывалю, вялікага сябра тэатра імя В.Дуніна-Марцінкевіча і Бабруйска - Аляксея Дударава. У час работы лабараторыі будуць прадстаўлены кампазіцыі паводле п'ес аўтара "Палачанка", "Ядвіга", "Чорная панна Нясвіжа", "Крыж".
"Маладыя беларускія рэжысёры прадэманструюць сваё бачанне тэатральных кампазіцый па п'есах сусветна вядомага беларускага драматурга, творчы шлях і дасягненні якога з'яўляюцца прыкладам для будучых пакаленняў, - падкрэслілі ў тэатры. - Творчая лабараторыя на фестывалі нацыянальнай драматургіі з'явілася параўнальна нядаўна і накіравана на пошук талентаў у розных жанрах тэатральнага мастацтва, распрацоўку новых драматургічных напрамкаў, прыцягненне ўвагі да творчасці айчынных аўтараў і пашырэнне рэпертуарнай палітры".
Завершыць фестываль паказ дакументальнай драмы "Горкі хлеб" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага. Паказ адбудзецца 3 снежня ў 18.00. У той жа дзень журы падвядзе вынікі і агучыць пераможцаў у некалькіх намінацыях - лепшыя спектакль, рэжысура, сцэнаграфія, мужчынская і жаночая ролі, у тым ліку асобна - ролі другога плана.
Фестываль нацыянальнай драматургіі праводзіцца ў Бабруйску невыпадкова, паколькі менавіта гэты горад лічыцца радзімай класіка беларускай літаратуры В.Дуніна-Марцінкевіча. Праграма мерапрыемства традыцыйна складаецца са спектакляў паводле твораў айчынных драматургаў у выкананні прафесійных тэатральных калектываў з розных гарадоў Беларусі.-0-