Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лістапада 2022, 09:29

Саветнік пасольства РФ: у расійскага і беларускага кіно вялікая гісторыя і агульныя карані

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У расійскага і беларускага кіно вялікая гісторыя і агульныя карані савецкага кінематографа, заявіў саветнік пасольства Расіі ў Беларусі, кіраўнік групы гуманітарнага супрацоўніцтва Сяргей Афонін на адкрыцці Дзён расійскага кіно, якое прайшло 7 лістапада ў кінатэатры "Беларусь" у рамках XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перакананы, што нашы фільмы, якія мы прадставілі на кінафестывалі, спадабаюцца гледачам. Чаму ўпэўнены? Таму што ў расійскага кіно, як і ў беларускага, ёсць вялікая гісторыя і агульныя карані савецкага кінематографа. Пераглядаючы яго, я разумею, што мы доўгія гады рухаліся кудысьці не туды. Таму што лепш чым савецкія фільмы, лепш чым савецкая класіка свет не ствараў нічога. Ні з пункту гледжання глыбіні, ні з пункту гледжання маральнасці, ні з пункту гледжання дабрыні, якімі яны былі прасякнуты. Таму мы - пакаленне, якое павінна як мінімум не пагоршыць гэту вялікую спадчыну, а лепш прымножыць яе", - адзначыў Сяргей Афонін.

Саветнік дадаў, што цяпер настаў унікальны час. "Тое смецце, якое дзесяцігоддзямі круцілася ў нашых кінатэатрах, створанае на Захадзе ў першую чаргу, цяпер самаўхілілася. І ў нашага кінематографа з'явілася ўнікальная магчымасць для таго, каб людзям, якія даўно засумавалі па якасці, даць яе. У людзей ёсць попыт на нашу якасць, і мы павінны яе забяспечыць", - падкрэсліў прадстаўнік пасольства.

Адкрываючы Дні расійскага кіно, Сяргей Афонін зачытаў удзельнікам мерапрыемства прывітальныя словы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыса Грызлова.

Учора ў кінатэатры "Беларусь" гледачам паказалі камедыю "Бацькі строгага рэжыму" рэжысёра Мікіты Уладзімірава, маладзёжную драму "Ніка" рэжысёра Васілісы Кузьміной, фільм "Краіна Саша" рэжысёра Юліі Трафімавай, а таксама "Міжсезонне" рэжысёра Аляксандра Ханта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі