Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 красавіка 2022, 11:04

Сацыякультурную ролю музеяў у патрыятычным выхаванні абмяркуюць у Магілёве

6 красавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў канферэнц-зале Музея гісторыі Магілёва пройдзе тэматычны круглы стол, у час якога ўдзельнікі абмяркуюць сацыякультурны аспект музеяў у гарадской прасторы. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

Круглы стол прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Галоўная мэта - сумесная рэалізацыя праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва праз міжмузейныя праекты і культурна-асветныя акцыі дзяржаўных музеяў і ўстаноў музейнага тыпу ў абласным цэнтры.

Удзельнікамі круглага стала стануць прадстаўнікі гісторыка-дэманстрацыйнай залы Магілёўскага інстытута МУС, музея гісторыі РУП "Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі", музея баявой славы ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Аграмашсэрвіс", залы славы МДУ імя А.А. Куляшова, залы Алімпійскай славы і музея гістрыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці, кабінета-музея гісторыка-патрыятычнага клуба "Вікру", а таксама прадстаўнікі школьных тэматычных музеяў і музейных экспазіцый.

"Ва ўмовах гуманітарнага крызісу, характэрнымі прыкметамі якога з'яўляюцца зніжэнне інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню грамадства, рост агрэсіі і нецярпімасці, дэфармацыя гістарычнай памяці, дэвальвацыя агульнапрызнаных каштоўнасцей і скажэнне каштоўнасных арыенціраў, узрастае роля музея ў гарманізацыі грамадскіх адносін, фарміраванні высокамаральнай, усебакова развітой асобы, якая ўмее правільна ацэньваць тое, што адбываецца і дакладна арыентавацца ў любых жыццёвых сітуацыях, - адзначылі арганізатары. - Установы музейнага тыпу маюць вялікі сацыяльны, педагагічны, выхаваўчы і культурны патэнцыял у станаўленні эстэтычнай свядомасці падрастаючага пакалення, далучэнні асобы да мастацтва".

У час круглага стала ўдзельнікі абмяркуюць важныя і актуальныя тэмы, падзеляцца думкамі і абмяняюцца вопытам, а таксама разгледзяць прапановы па рэалізацыі сумесных культурна-асветных акцый і агульнагарадскіх міжмузейных праектаў. Акрамя таго, для гасцей сустрэчы правядуць экскурсію па Музеі гісторыі Магілёва і ўручаць падзячныя пісьмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі