Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 ліпеня 2022, 09:15

Сапрана Вялікага тэатра Беларусі Марта Данусевіч перамагла ў Міжнародным конкурсе вакалістаў імя Элізабет Конел

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сапрана Вялікага тэатра Беларусі Марта Данусевіч стала пераможцай Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Элізабет Конел, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Вялікага тэатра.

Беларуская спявачка прадставіла на конкурс запісы з оперных спектакляў "Лятучы галандзец" і "Вілісы. Фатум".

Конкурс памяці Элізабет Конел, арганізаваны ў Аўстраліі (Сідней) фондам Джаан Сазерленд і Рычардам Бонінгам у 2014-м, у гэтым годзе праводзіўся анлайн і быў адкрыты для драматычных сапрана ўсіх нацыянальнасцей ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў. Паўдзельнічалі прадстаўніцы 32 краін. Выбіраў пераможцаў маэстра Бонінг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі