10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саліст Вялікага тэатра Беларусі Аляксандр Міхнюк падзяліўся з карэспандэнтам БЕЛТА меркаваннем, што ў Беларусі заўсёды вялікая ўвага ўдзялалася гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Ён адзначыў, што разам з адчуваннем свята прысутнічаюць пачуцці смутку і жалю. "У мяне адзін дзед дайшоў да Берліна, а другі быў вязнем канцлагера. Але ў мяне заўсёды змешаныя пачуцці да свята Перамогі. Я рады, што наш народ выйграў гэту вайну, аднак, з іншага боку, я разумею, на якія ахвяры дзеля гэтага давялося пайсці", - падзяліўся Аляксандр Міхнюк.
"Калі я вучыўся ў школе, Вялікай Айчыннай вайне было прысвечана вельмі шмат заняткаў. У нас у краіне гэтаму заўсёды ўдзялялася вялікая ўвага. Думаю, усё ж варта павялічваць аб'ёмы гэтай работы, каб маладое пакаленне ведала і не забывала пра подзвіг нашых суайчыннікаў", - падкрэсліў саліст.
У сталіцы адбыўся гала-канцэрт "Памяць пакаленняў", прымеркаваны да Дня Перамогі. Мерапрыемства прайшло ў рамках тэлевізійнага праекта "Плошча Перамогі".
На канцэрце прагучалі вядомыя ваенныя песні, сярод якіх былі ўжо традыцыйныя для 9 Мая "Кацюша" і "Дзень перамогі". Усяго было выканана 20 музычных твораў. Для гледачоў выступілі заслужаная артыстка Аксана Волкава, заслужаная артыстка Ірына Дарафеева, артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" і іншыя музычныя калектывы і выканаўцы.-0-