.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 лютага 2021, 15:25

Салдаты і тэхніка ў мініяцюры - у Віцебску адкрылася выстаўка прыватных калекцый пра вайну

23 лютага, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Гісторыя ў мініяцюры" сёння адкрылася ў Віцебскім абласным музеі Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Экспазіцыя прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стварэнне ваенна-гістарычнай мініяцюры і калекцыяніраванне карыстаецца ўсё большай папулярнасцю ў мадэлістаў, аматараў ваеннай гісторыі ў цэлым. Мініяцюра знаходзіць прыхільнікаў сярод людзей любога ўзросту і прафесій. На выстаўцы ў Віцебску прадстаўлена каля 100 экспанатаў з прыватных калекцый Уладзіміра Уданоўскага, Анатоля Шыловіча і Леаніда Ялава.

Выстаўку можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі - адна прадстаўляе фігуры ваеннаслужачых (маштаб 1:32), другая - тэхнікі. "Па фігурах салдат можна прасачыць развіццё амуніцыі, абмундзіравання, у тым ліку калі яшчэ не было пагонаў - з 1941 па 1943 год. Таксама прадстаўлены ўзоры танкаў, аўтамабільнай тэхнікі, у асноўным ЗІС і ГАЗ. На гэтыя машыны было ўскладзена забеспячэнне Чырвонай Арміі, перавозка людзей", - расказаў галоўны хавальнік фондаў музея Шмырова Дзяніс Якаўлеў.

Адзін з цікавых экспанатаў выстаўкі - грузавы аўтамабіль ЗІС, які ўмельцы пераабсталявалі для язды па чыгунцы. Машына ў гады вайны выкарыстоўвалася замест лакаматыва і перавозіла боепрыпасы. Таксама можна ўбачыць снегаўборачную машыну ў мініяцюры, якая расчышчала "Дарогу жыцця" на Ладажскім возеры.

Выстаўка "Гісторыя ў мініяцюры" будзе працаваць на працягу месяца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі