Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 жніўня 2020, 20:19

Саладуха: у роднай краіне ўсюды пяе душа

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У роднай краіне ўсюды пяе душа, заявіў у эфіры АНТ заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха, паведамляе БЕЛТА.

"Усюды ў роднай краіне пяе душа, асабліва сёння", - сказаў Аляксандр Саладуха.

Адказваючы на пытанне карэспандэнтаў, які з беларускіх рэгіёнаў яму найбольш блізкі, спявак сказаў, што такіх мясцін некалькі. "Гэта Баранавічы - радзіма майго бацькі. Я там учора спяваў. І Капыль - радзіма маці. Гэта такія самыя блізкія сэрцу і душы рэгіёны нашай краіны", - адзначыў выканаўца.

Аляксандр Саладуха расказаў, што прагаласаваў датэрмінова. "Некалькі дзён таму я, мая жонка Наташа, наша дачка Варвара і ўнук Даніла прыйшлі на выбарчы ўчастак і аддалі свой голас за моцнага, яркага кандыдата. І як я кажу на ўсіх сваіх канцэртах, сябры, прыйдзіце на выбарчыя ўчасткі, зрабіце свой выбар і няхай пераможа мацнейшы", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі