Фота з архіва
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нашай анімацыі вельмі моцныя традыцыі, якія прайшлі выпрабаванне часам. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня журы конкурсу анімацыйных фільмаў ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", вядомы расійскі аніматар, заслужаны работнік культуры Башкортастана Рым Шарафутдзінаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я ўдзячны арганізатарам за аказаны гонар выбраць лепшыя фільмы анімацыйнай праграмы. Для мяне асабіста гэта вельмі хвалюючы і адказны момант. Па-мойму, ужо трэці год, як на вашым фестывалі з'явілася анімацыйная праграма. У сям'і кіно анімацыя - гэта малодшае дзіця. Яно любімае, але ўспрымаецца не вельмі сур'ёзна", - сказаў Рым Шарафутдзінаў.
"Мы забываем аб тым, што жыццё чалавека, яго першыя ўражанні пачынаюцца менавіта з мультыплікацыі. І нават раней, чым праз кнігі, ён атрымлівае першую інфармацыю праз тое, што яму даюць мультыплікатары. Таму на нас ускладзена вялікая адказнасць", - дадаў старшыня журы.
Ён падкрэсліў, што спадзяецца ўбачыць у праграме работы тых аўтараў, якія прадаўжаюць савецкія традыцыі. "Я чакаю ад анімацыйнай праграмы фестывалю новых цікавых фільмаў. Але хацелася б, каб традыцыйная класічная анімацыя, якая цяпер стала рэдкасцю, таксама прысутнічала ў конкурсе. У Савецкім Саюзе і цяпер у Расіі ўсё ж такі вельмі моцныя традыцыі, якія прайшлі выпрабаванне часам. Мінула 50-60 гадоў з моманту выхаду некаторых фільмаў на экран, але яны па-ранейшаму б'юць рэкорды па праглядах у дамашніх фільматэках, а людзі старэйшага пакалення знаёмяць з гэтымі фільмамі ўласных дзяцей і ўнукаў", - рэзюмаваў Рым Шарафутдзінаў.-0-