Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 чэрвеня 2019, 17:25

РТБД рыхтуе прэм'еру спектакля аб жыцці ў дзвюх эпохах

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ерныя паказы спектакля "Сірожа" рэжысёра-пастаноўшчыка Аляксандра Гарцуева адбудуцца ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 10 і 11 ліпеня, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар тэатра Жанна Гурына.

Аляксандр Гарцуеў вызначыў жанр спектакля як жыццё ў дзвюх эпохах. "Мы раскажам жыццёвыя гісторыі тых, хто мы і сярод каго мы сёння", - адзначыў ён.

"Сірожа" - трэці спектакль у РТБД, створаны паводле п'есы драматурга Юліі Чарняўскай. "Сірожа" - гэта гісторыя пра юнацтва маіх равеснікаў і пра іх сталасць, пра цкаванне і помсту, пра тое, як учынкі людзей, здзейсненыя ў маладосці па глупству, непрыкметна становяцца ніткамі лёсу, а дробязі ткуць непапраўную будучыню, - падкрэсліла аўтар. - І галоўнае, гэта гісторыя пра неабходнасць даравання. Калі вы вырашыце, што я адчуваю нянавісць да галоўнага героя, то памыліцеся. Гэта разуменне таго, чаму ён стаў тым, кім стаў. Гэта спачуванне чалавеку, які загубіў сваё жыццё, даказваючы, што ён не горшы за іншых, - і стаў значна горшым. Гэта шкадаванне аб яго страчанай дабрыні. Я сустракала такіх людзей, як Сірожа, і заўсёды задумвалася, што іх зрабіла такімі. І зразумела - людская пагарда".

Над пастаноўкай працуюць сцэнограф Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах Марына Алякно, кампазітар і гукарэжысёр Дзмітрый Фрыга.

У першай эпосе паказваецца 1980-ы год, а другая адлюстроўвае падзеі 2012 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі