Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 красавіка 2020, 19:56

РТБД прадоўжыць з 7 красавіка анлайн-паказы сваіх спектакляў

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі з 7 красавіка прадоўжыць трансляцыю спектакляў з відэафонду на сваім Youtube-канале, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.

"На працягу пяці дзён паклоннікі нашага тэатра і аматары беларускага тэатральнага мастацтва з любой кропкі свету маюць магчымасць паглядзець на нашым Youtube-канале не толькі знакавыя спектаклі РТБД мінулых гадоў, але і пастаноўкі, якія і цяпер ідуць на сцэне. Так, 7 красавіка можна будзе ўбачыць спектакль "Мабыць?", 8-га - "Шчаслівы муж", 9-га - "Гэта ўсё яна", 10 красавіка - "Белы анёл з чорнымі крыламі" і 11-га - "А мне не сорамна!..", - адзначылі ва ўстанове. - Мы прысвячаем гэты тыдзень памяці Гарыка Вепшкоўскага, які служыў у нашым тэатры. Ён іграў у некалькіх спектаклях, у іх ліку - "Шчаслівы муж", быў відэааператарам у спектаклі "Гэта ўсё яна", а таксама рабіў відэакантэнт для іншых пастановак. Усе відэазапісы апошніх гадоў зроблены пры яго непасрэдным удзеле".

У тэатры дадалі, што папярэдняя трансляцыя спектакляў, якая адбылася з 27 сакавіка па 5 красавіка, карысталася вялікім поспехам. "Мы атрымалі шмат станоўчых водзываў ад гледачоў. Сумарна за гэты перыяд у нас было каля 9 тыс. праглядаў відэа. Сярэдняя колькасць праглядаў аднаго спектакля - 700, а максімальная - каля 1 тыс. - у спектакля "Адэль". Геаграфія краін: Беларусь, Украіна, Расія, ЗША, Польшча і Канада", - адзначылі ў РТБД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі