Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 ліпеня 2021, 09:01

Рэжысёр Алена Турава на творчай сустрэчы ў Магілёве раскажа пра стварэнне фільма "Зоркі сёмага неба"

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Магілёве 2 ліпеня пройдзе творчая сустрэча з рэжысёрам "Беларусьфільма", сцэнарыстам і паэтэсай Аленай Туравай, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

Сустрэча пройдзе ў кінатэатры "Радзіма". "Акрамя размовы з Аленай Туравай, у час сустрэчы адбудзецца прэзентацыя яе новай работы - анімацыйнай казкі-мюзікла "Зоркі сёмага неба". У аснове анімацыйнага фільма каля 45 песень, якія выканалі беларускія акцёры, - расказала начальнік аддзела "Кінатэатр Радзіма" Ірына Кашталапава. - На стварэнне анімацыйнага твора ў Алены Туравай пайшло каля 5 гадоў. У час сустрэчы яна раскажа, як ішла работа".

На сустрэчу з беларускім рэжысёрам запрасілі школьнікаў з аздараўленчых лагераў, дзяцей і іх бацькоў з прадпрыемстваў і арганізацый горада. "Мы стараемся перыядычна праводзіць сустрэчы з цікавымі дзеячамі беларускага кінематографа - акцёрамі, рэжысёрамі, сцэнарыстамі. На адну з апошніх сустрэч прыходзілі навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Хлопцы і дзяўчаты цяпер атрымліваюць прафесію рэжысёра. Яны задавалі шмат пытанняў пра складанасці і тонкасці выбранага рамяства. Ім было цікава даведацца пра гэта не з падручнікаў, а з першых вуснаў, - адзначыла Ірына Кашталапава. - Акрамя таго, такія сустрэчы знаёмяць гледачоў з беларускім кінематографам. У нас шмат дастойных і цікавых твораў, і многія гледачы адкрываюць для сябе нешта новае".

Творчая сустрэча, прысвечаная Дню Незалежнасці і Году народнага адзінства, пачнецца ў 14.00 і завершыцца паказам фільма "Зоркі сёмага неба".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі