25 студзеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі конкурс "Гармоніка" пройдзе 11-12 лютага ў Магілёве. Ён збярэ на адной сцэне юных баяністаў і выканаўцаў на акардэоне, расказалі БЕЛТА ва ўпраўленні культуры Магілёўскага гарвыканкама.
Конкурс праводзіцца другі раз і накіраваны на падтрымку таленавітых дзяцей і моладзі. Акрамя таго, мерапрыемства садзейнічае папулярызацыі і развіццю нацыянальных традыцый музычнага мастацтва.
Будзе тры намінацыі: "Баян, сола", "Акардэон, сола", "Ансамбль". Да ўдзелу запрашаюцца баяністы і акардэаністы, якія навучаюцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў сферы культуры, установах агульнай сярэдняй адукацыі краіны і замежных дзяржаў, а таксама навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама, Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў нумар 5 пры садзейнічанні Асацыяцыі беларускіх баяністаў і акардэаністаў і Беларускага саюза музычных дзеячаў.-0-