Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 чэрвеня 2021, 15:46

Рэспубліканскі фестываль творчасці ветэранскіх калектываў стартуе 29 чэрвеня ў Мінску

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XVI Рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не старэюць душой ветэраны" стартуе ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Фестываль - гэта, перш за ўсё, магчымасць творчага развіцця былых работнікаў прадпрыемстваў і актыўных прадстаўнікоў працоўных калектываў. Ён штогод збірае больш за 300 удзельнікаў з усёй краіны. За ўсе гады прынялі ўдзел больш за 50 тыс. пажылых людзей.

"У гэтым годзе фестываль сімвалічна пройдзе напярэдадні Дня Незалежнасці. Гэта асаблівая дата для кожнага беларуса - дзень памяці аб гераічным подзвігу салдат-вызваліцеляў, гордасці за сваю краіну і ўдзячнасці ўсім тым, хто падарыў нам мірнае неба над галавой. Лепшыя канкурсанты сустрэнуцца ў сталіцы пасля рэгіянальных адборачных этапаў, каб прадставіць свае таленты на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў", - расказалі ў прэс-службе.

У нацыянальным прафцэнтры не раз падкрэслівалі, што адна з задач прафсаюзаў - падтрымка людзей, якія пайшлі на заслужаны адпачынак. Пенсіянеры не выпадаюць з поля зроку прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў. У большасці калектыўных дагавораў ёсць палажэнні аб усебаковай падтрымцы ветэранаў. Гэта і матэрыяльныя выплаты да прафесійных і іншых свят, дапамога ў аздараўленні і лячэнні, нарыхтоўцы прадуктаў на зіму, дастаўцы паліва, апрацоўцы прысядзібных участкаў, падарункі да юбілеяў, шмат іншага. Былыя работнікі прадпрыемстваў ва ўсіх рэгіёнах актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці працоўных калектываў, з'яўляюцца пачэснымі гасцямі на ўрачыстых мерапрыемствах, дзе іх ушаноўваюць разам з іншымі работнікамі галіны.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 29 чэрвеня. У гэтым годзе яно вызначаецца арыгінальнасцю пралога, тэатралізацыяй канцэртнай праграмы з тэмай "Голас пакаленняў", у якой разам з лаўрэатамі папярэдніх фестываляў выступяць народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева і іншыя вядомыя артысты.

Арганізуюць фестываль Міністэрства культуры, Федэрацыя прафсаюзаў і Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі