Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 кастрычніка 2021, 11:19

"Рэквіем" Вердзі ў памяць аб пачатку Нюрнбергскага працэсу прагучаў на сцэне Вялікага тэатра

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з самых вядомых твораў італьянскага кампазітара Джузепе Вердзі "Рэквіем" у пастаноўцы Маскоўскага музычнага тэатра "Гелікон-опера" прэзентавалі на сцэне Вялікага тэатра Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэквіем - высокі стыль духоўнай тэатральнай музыкі, - сказаў перад пачаткам пастаноўкі часовы павераны ў справах Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў. - І гэта цудоўная магчымасць, знаходзячыся ў грамадстве, пабыць крыху сам-насам, усвядоміць, што адбылося і адбываецца з намі ў гэтым свеце. Гэта мерапрыемства прысвечана трагічнай і страшнай падзеі - завяршэнню судовага працэсу над нацысцкімі злачынцамі, які падвёў рысу пад іх жудаснымі злачынствамі супраць чалавечнасці".

Расійскі тэатральны праект, прысвечаны 75-годдзю пачатку Нюрнбергскага працэсу, рэалізавалі яшчэ ў мінулым годзе. У памяць аб страшных падзеях XX стагоддзя салісты "Гелікон-оперы", аркестр і хор пад кіраўніцтвам Валерыя Кір'янава выканалі выдатны твор італьянскага генія на рускай мове на маскоўскай сцэне.

"Рэквіем" 7 кастрычніка прагучаў у выкананні аркестра Вялікага тэатра Беларусі, салістаў тэатра "Гелікон-опера", сярод якіх Ганна Пегава (сапрана), Аляксандра Кавалевіч (меца-сапрана), Віталь Серабракоў (тэнар) і Аляксандр Кісялёў (бас). Галоўны канцэртмайстар вечара - Ніна Ламановіч, а за дырыжорскім пультам Піліп Селіванаў.

"Бягучы год у Беларусі, як і ва ўсіх краінах постсавецкай прасторы, праходзіць пад знакам трагічнай даты 80-гадовай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, - адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга. - Наша зямля адна з самых пацярпелых у той страшнай вайне. Мы ўсе ведаем, што ў агні вайны загінуў кожны трэці беларус. Больш за 9 тыс. населеных пунктаў былі знішчаны, з іх 5 тыс. спаленых разам з жыхарамі. Нюрнбергскі працэс праходзіў і над тымі злачынцамі, па загадзе якіх гінулі сотні тысяч беларускіх грамадзян. "Беларусь памятае" - гэтыя словы сталі назвай нашай рэспубліканскай акцыі з бягучым годзе. Як і ўсе папярэднія гады, яны не раз гучалі ля Вечнага агню на плошчы Перамогі, у храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў тысячах мясцін пакланення памяці. Гэта наша даніна, павага да тых падзей і ўклад у захаванне гістарычнай праўды пра ВАВ, недапушчэнне адраджэння нацызму і тых жахаў, якія перажылі нашы прадзеды і дзяды. Мы ўдзячны расійскім сябрам у асобе Мінкультуры Расіі, пасольства Расіі ў Беларусі і Пастаяннаму камітэту Саюзнай дзяржавы, якія прапанавалі правесці такую акцыю".

Музыку жалобнай месы дапоўнілі відэапраекцыі - хроніка ваенных гадоў, запісы вязняў з асабістых дзённікаў і кадры, знятыя ў блакадным Ленінградзе і канцлагеры Асвенцім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі