2 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Да юбілейнага, XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" засталося 14 дзён. БЕЛТА прапануе акунуцца ў рэтраспектыву: штодзённа на архіўных матэрыялах расказваем пра самыя яркія моманты кожнага фестывалю па гадах. Сёння - пра фестываль 2013 года.
XXII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў з 9 па 17 ліпеня. Да гэтага мерапрыемства быў выпушчаны спецыяльны фотакаталог "ПРА Віцебск 2013" тыражом 5 тыс. экзэмпляраў. У ім размясцілі інфармацыю аб геаграфічным становішчы і гісторыі абласнога цэнтра, апісанне гісторыка-культурных каштоўнасцей горада. Для зручнасці чытачоў фотакаталог разбілі на некалькі блокаў - геаграфічны, гістарычны, турыстычны і фестывальны.

У 2013 годзе "Славянскі базар у Віцебску" пазіцыянавалі як "фестываль фестываляў". Форум мадэрнізавалі, скараціўшы тэрміны правядзення, перанеслі галоўны акцэнт на музычныя конкурсы, замест асобных канцэртаў краін - заснавальніц фестывалю правялі адзіны "Канцэрт Дружбы. Саюзная дзяржава запрашае...". Усяго на фестывалі адбылося каля 60 культурных падзей на 13 пляцоўках.

На канцэрце ўрачыстага адкрыцця фестывалю 11 ліпеня выступілі артысты з Беларусі, Расіі, Украіны, Даніі, Італіі, Казахстана, Латвіі, Францыі. Тут жа адбылася прэзентацыя ўдзельнікаў ХХII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні (у ім удзельнічалі спевакі з 21 краіны) і XI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу (21 удзельнік з 18 краін).

На жараб'ёўцы дзіцячага музычнага конкурсу юныя таленты трапілі ў вясёлую казку "Пінокіа". Яна праходзіла ў паркавай зоне комплексу культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі, куды канкурсанты прыплылі па Заходняй Дзвіне на цеплаходзе з Віцебска. Гран-пры конкурсу заваявала прадстаўніца Балгарыі. Галоўны прыз Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні атрымаў артыст з Польшчы.
Парад і форум маладзёжных субкультур упершыню прайшоў у Дзень моладзі 13 ліпеня. За дзень да гэтага на плошчы Перамогі ў музычнай бітве сышліся лепшыя дыджэі Беларусі. Таксама ў час маладзёжнага свята госці фестывалю змаглі наведаць выстаўку рэтрааўтамабіляў, сярод якіх былі, напрыклад, ВMW 1935 года выпуску, "Масквіч-401" - копія Opel Kadett К38, ЗАЗ-965, "Масквіч-407" 1960 года выпуску. Акрамя таго, тут прэзентавалі экспанаты судна-, аўта-, авіямадэлявання, астраноміі і касманаўтыкі, а таксама прысвечаныя 560-годдзю з дня нараджэння Леанарда да Вінчы - зробленыя па яго чарцяжах апараты, механізмы і навуковыя прыборы.
Пад знакам чвэрцьвекавога юбілею Летняга амфітэатра прайшлі мерапрыемствы 14 ліпеня на "Славянскім базары". У Міжнародным прэс-цэнтры прэзентавалі альбом "Тут жыве музыка. 25 гадоў Летняму амфітэатру". На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы фестывалю ў гэты дзень устанавілі два рекорды. Упершыню за ўсю гісторыю існавання ў адзін фестывальны дзень яго гледачамі сталі 18 тыс. чалавек, а таксама поўны аншлаг сабраў конкурс выканаўцаў эстраднай песні.
На традыцыйным фестывальным кірмашы народных рамёстваў і культур "Задзвінскі кірмаш" рамеснікі і народныя майстры з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы не толькі прапаноўвалі на продаж свае вырабы, але і арганізавалі майстар-класы - па ручной лепцы і размалёўцы па сырой эмалі, мастацкім каванні і чаканцы манет, стварэнні вырабаў са шкла разам са шкловыдзімальшчыкамі, апрацоўцы бяросты і шыцці з абрэзкаў.
Балем у гонар пераможцаў двух музычных конкурсаў завяршыўся форум мастацтваў. Маляўнічае дзейства стала часткай урачыстай цырымоніі закрыцця, якая прайшла 15 ліпеня.

Асноўныя мерапрыемствы XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць з 16 па 19 ліпеня, а першыя канцэрты адбудуцца ўжо 14 ліпеня.-0-

У XXII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прынялі ўдзел артысты з 31 краіны, усяго на форум былі акрэдытаваны каля 5 тыс. чалавек. Трансляцыю мерапрыемстваў убачылі гледачы не толькі ў Беларусі, але і яшчэ ў паўсотні краін. Падзеі "Славянскага базару" асвятлялі больш за 500 прадстаўнікоў СМІ з 14 краін.