1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэканструкцыю першай кітайскай друкаванай кнігі "Алмазная сутра" прадставілі ў Нацыянальным гістарычным музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандра Храмога, створаная ў 868 годзе ў эпоху дынастыі Тан "Алмазная сутра" - адна з самых ранніх друкаваных кніг у свеце. Яе арыгінал быў знойдзены ў пачатку ХХ стагоддзя ў Дуньхуане, у аазісе і гарадскім павеце, які ў старажытнасці служыў брамай у Кітай на Вялікім шаўковым шляху.
"Гэта кніга была надрукавана больш як 1000 гадоў таму, гэта значыць у Еўропе Гутэнберг спазніўся ў параўнанні з кітайцамі прыкладна на 500 гадоў. Сёння "Алмазная сутра" захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы, і Кітай актыўна дабіваецца ад Англіі, каб яны вярнулі гэту рэліквію кітайскага народа", - адзначыў Аляксандр Храмой.
Работа над рэканструкцыяй кнігі праводзілася беларускімі даследчыкамі пад кіраўніцтвам лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" Уладзіміра Ліхадзедава. Яны ўзнавілі не толькі саму тэхніку друку, але і паперу, на якой была надрукавана "Алмазная сутра".
"Больш за 10 гадоў таму нам удалося ўзнавіць 12 экзэмпляраў кнігі Быццё Бібліі Францыска Скарыны. Для гэтага рабілі спецыяльную льняную паперу, адлівалі шрыфты і па старажытнай тэхналогіі друкавалі гэту кнігу. Атрымалася даволі цікава. Многія вучоныя былі ў захапленні і гаварылі, што самі хацелі гэта зрабіць, але не змаглі. Нам таксама хацелася рухацца далей, і мы паспрабавалі ўзнавіць адну з першых друкаваных кніг у свеце. Да гэтага часу ідзе спрэчка паміж кітайцамі і карэйцамі, чыя кніга выйшла раней, але яна, напэўна, невырашальная", - растлумачыў Уладзімір Ліхадзедаў.
"Спачатку нам удалося зрабіць яе лічбавую копію, а потым пачалася асноўная работа. Мы стварылі паперу з тутавага дрэва, а футляр - з вішнёвага, і абабілі яго аўчынай. Даўжыня склала 5,5 метра, форма - у выглядзе скрутка. Працэс быў доўгі і заняў некалькі месяцаў. Але я думаю, што экзэмпляр, які атрымаўся, сапраўды можа знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным музеі, паказваць гісторыю кнігадрукавання і ўзаемасувязі Кітая і Беларусі", - дадаў Уладзімір Ліхадзедаў.
Акрамя таго, на выставе ўпершыню прадстаўлены паштоўкі і фатаграфіі канца XIX - пачатку XX стагоддзя з краявідамі Паўночнага Кітая, дзе можна ўбачыць выгляд гарадоў Харбіна, Даляня, Цыцыкара і этнаграфічныя асаблівасці жыхароў Кітая таго перыяду. Прадстаўлены і комплекс прадметаў баністыкі і нумізматыкі: ад двухтысячагадовай кітайскай манеты да грошай Кітайска-Усходняй чыгункі 20-30-х гадоў XX стагоддзя. Таксама можна ўбачыць падарункі Прэзідэнту Беларусі ад кітайскіх дэлегацый, якія пабывалі ў нас у краіне ў розныя гады.
Паводле слоў Уладзіміра Ліхадзедава, у экспазіцыі ёсць унікальнае выданне, прысвечанае генералу Раману Кандраценку, які камандаваў абаронай сухапутнага фронту Порт-Артура ў час Руска-японскай вайны. "Ён вучыўся ў Полацку і зрабіў бліскучую кар'еру. Пры абароне Порт-Артура ён не хаваўся за спіны салдат, а заўсёды быў на перадавой. На жаль, таму загінуў. У кнізе прадстаўлены апісанні баёў, крэпасці, перапіскі і ўнікальныя паштоўкі з партрэтам Кандраценкі самага рознага часу", - дадаў Уладзімір Ліхадзедаў.
Аляксандр Храмой падкрэсліў, што супрацоўніцтва музея з Кітаем актыўна развіваецца. У хуткім часе пройдзе саміт кіраўнікоў дзяржаў, якія ўваходзяць у Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Па ініцыятыве Нацыянальнага музея Кітая плануецца зрабіць вялікі выставачны праект, які аб'яднае бачанне гісторыі кожнага Нацыянальнага гістарычнага музея краін ШАС.
"Гістарычны музей Беларусі вязе на форум 115 прадметаў, якія можна аб'яднаць у пяць комплексаў, што адлюстроўваюць розныя перыяды нашай гісторыі. Выстава плануе працаваць там да 16 лістапада на працягу трох месяцаў. За гэты перыяд павінны адбыцца розныя мерапрыемствы, у тым ліку ў анлайн-фармаце. І на іх мы таксама будзем расказваць пра наш музей, каб паказаць, наколькі нам блізкі Кітай", - заўважыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея.
"Я спадзяюся, што пасля таго, як адкрыецца новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея, некалі мы таксама прымем гэты форум. Думаю, гэта будзе вялікая падзея як для музейнай супольнасці, так і для аматараў гісторыі", - рэзюмаваў Аляксандр Храмой.-0-