Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 кастрычніка 2020, 12:44

Рэгіянальныя адборы на конкурсы "Славянскага базару-2021" пачнуцца 12 лістапада

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгіянальныя адборы да ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць у Беларусі з 12 лістапада па 11 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Міністэрства культуры сумесна з Цэнтрам культуры "Віцебск" - дырэкцыяй міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам вядуць падрыхтоўку да адборачных тураў ХХХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і ХVIIІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск". Стартавай пляцоўкай рэгіянальных адборачных тураў 12 лістапада стане Гомель. Эстафету прадоўжаць 18 лістапада Магілёў, 2 снежня - Барысаў, 3 снежня - Гродна, 4 снежня - Віцебск і 7 снежня - Мінск. Першы этап адборачных тураў завершыцца 11 снежня ў Брэсцкай вобласці.

У адборачным туры ў дзіцячым музычным конкурсе могуць удзельнічаць юныя беларусы ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. У адборы на конкурс выканаўцаў эстраднай песні заяўкі прымаюцца ад грамадзян не маладзейшых за 18 гадоў і не старэйшых за 31 год. Усе канкурсанты павінны мець вопыт канцэртных выступленняў і перамогі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.

Выканаўцам неабходна падрыхтаваць па дзве кампазіцыі: эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадную песню па выбары ўдзельніка, якая найбольш ярка адлюстроўвае яго выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці (для ўдзельнікаў дзіцячага музычнага конкурсу), а таксама эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў і сусветны хіт (для ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні).

Для ўдзелу ў другім этапе адборачных тураў па выніках рэгіянальных адбораў выберуць да 5 удзельнікаў ад кожнай вобласці і Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі