Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 снежня 2022, 09:01

Рэдкія выданні пісьменніцы Алены Васілевіч прадставілі на выставе ў Мінску

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асабістыя рэчы, рэдкія выданні, фатаграфіі пісьменніцы Алены Васілевіч прадставілі на выставе "Насустрач жыццю, насустрач будучыні", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння літаратара, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Алена Васілевіч з тых аўтараў, якіх рэкамендуюць чытаць у школе, чые творы перакладзены на многія мовы свету, адзначылі арганізатары экспазіцыі. На выставе прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея, а таксама асабістыя рэчы, рэдкія выданні пісьменніцы, фатаграфіі, мастацкія работы з сямейнага архіва, прадстаўленыя сынам Алены Васілевіч аўтарам фундаментальных даследаванняў па фальклоры і этнаграфіі Уладзімірам Васілевічам. Экспазіцыю ўпрыгожваюць ілюстрацыі з выданняў тэтралогіі "Пачакай, затрымайся...".

Галоўным мастацкім вобразам выставы стала сімвалічнае дрэва жыцця Алены Васілевіч, якое ўпрыгожваюць і дапаўняюць вобразы і сімвалы з твораў пісьменніцы: дабрыні, сумленнасці, сяброўства, кахання, беражлівых адносін чалавека да прыроды, да гісторыі краіны.

"Дыяпазон яе творчай дзейнасці ўражвае і захапляе: празаік, крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык. Але найважнейшая сфера дзейнасці Алены Васілевіч - мастацкая проза з яе нехрэстаматыйным, яркім, дынамічным і прыцягальным светам", - дапоўнілі ў музеі.

Выстава будзе працаваць па 30 сакавіка 2023 года.

У цэнтры ўвагі творчасці Алены Васілевіч - жыццё і праца сучаснікаў, праблемы асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей. На аўтабіяграфічным матэрыяле быў напісаны галоўны твор жыцця пісьменніцы - тэтралогія "Пачакай, затрымайся...", у якую ўвайшлі аповесці "Расці, Ганька" (1966), "Доля знойдзе цябе" (1968), "Новы свет" (1968), "Пачакай, затрымайся..." (1970), дзе паказаны нялёгкі шлях у жыццё вясковай дзяўчыны, духоўнае сталенне чалавека.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі