Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 снежня 2017, 11:30

Разнастайнасць навагодніх hand-made сувеніраў прадстаўлена на выстаўцы ў Віцебску

20 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Разнастайнасць навагодніх hand-made сувеніраў прадстаўлена на выстаўцы ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Экспазіцыя аб'яднала работы амаль сотні майстроў народнай творчасці практычна з усіх раёнаў вобласці. Аўтарскія стылізаваныя цацкі, разнастайныя навагоднія і калядныя сувеніры, дэкаратыўныя пано, арт-аб'екты, фларыстычныя кампазіцыі, інсталяцыі, ёлачныя ўпрыгажэнні выкананы з бяросты, гліны, керамікі, саломкі, тканін, бус, пацерак і іншых матэрыялаў. Цэнтральнае месца сярод іх займаюць маляўнічыя калядныя і навагоднія маскі.

Наведаць выстаўку можна да 20 студзеня. Пры гэтым усімі прадстаўленымі на ёй экспанатамі можна не толькі палюбавацца, але і набыць, адзначылі ў метадычным цэнтры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі