Сцяг Нядзеля, 15 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 мая 2025, 20:07

Расійскі мастацтвазнавец пра тэатральны фестываль "Перамога": гісторыя перамогі аб'ядноўвае нас духоўна

Фота з архіва
Фота з архіва
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гісторыя Вялікай Перамогі аб'ядноўвае беларускі і расійскі народы духоўна. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся кіраўнік творча-даследчай часткі Александрынскага тэатра (РФ), доктар мастацтвазнаўства Аляксандр Чапураў перад творчай сустрэчай у ходзе ІІІ Рэспубліканскага тэатральнага фестывалю "Перамога".

"Вельмі важна, што фестываль прысвечаны Вялікай Перамозе, таму што гэта гісторыя нас аб'ядноўвае духоўна. Менавіта Вялікая Айчынная вайна, можна сказаць, была тым духоўным узрывам, які сапраўды раскрыў гуманістычныя прынцыпы чалавечай узаемнасці, адкрытасці, дапамогі адзін аднаму. Гэта самае галоўнае, што выявілася ў цяжкія дні вайны. І якраз тэатральнае мастацтва можа гэта раскрыць. Самыя лепшыя творы і савецкага часу, і ўжо нашага часу і ў Беларусі, і ў Расіі расказваюць аб тым духоўным подзвігу", - сказаў Аляксандр Чапураў.

"Невыпадкова агульную цікавасць у нас выклікаюць многія беларускія пісьменнікі і паэты. Напрыклад, мой бацька займаўся перакладам беларускіх паэтаў Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна і іншых аўтараў. Яны складалі анталогію беларускай паэзіі на рускай мове, і там вялікая колькасць вершаў была прысвечана Вялікай Айчыннай вайне. Тое,што гэта становіцца здабыткам абодвух народаў, цудоўна. Такія рэчы нас аб'ядноўваюць, змацоўваюць і натхняюць і сёння", - падкрэсліў ён.

На фестываль Аляксандр Чапураў прыехаў першы раз, але ён шмат ведае пра беларускія тэатры, аўтараў і артыстаў, бо ў інстытуце вывучаў тэатры народаў СССР. Сёння ён наведаў Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і ўбачыў многія рэчы, якія знаёмы і блізкія яму яшчэ з часоў вучобы.

Ён дадаў, што сёння раскажа пра Нацыянальны драматычны тэатр Расіі і гісторыю, якая звязвае мастацтва і воінскі подзвіг, паколькі воінская слава звязана з нараджэннем рускага тэатра і праходзіць праз усю яго гісторыю.

"Сёння я падарыў дырэктару тэатра наш зборнік, які выйшаў літаральна некалькі дзён таму. Ён называецца "Пераможцы" і расказвае пра Александрынскі тэатр і Вялікую Айчынную вайну, пра тое, як тэатр працаваў у гады вайны і якія створаныя ў тэатры спектаклі прысвечаны гэтай тэме. Сярод іх і пастаноўкі сучасных дзён", - рэзюмаваў Аляксандр Чапураў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі