Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Расіянка Настасся Гладзіліна заваявала Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Славянскага базару"

Культура 18.07.2016 | 19:43
Віктар Бабарыкін уручае ўзнагароду Настассі Гладзілінай
Віктар Бабарыкін уручае ўзнагароду Настассі Гладзілінай

18 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Расіянка Настасся Гладзіліна заваявала Гран-пры XIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2016" на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Член Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Аляксандр Сягоднік уручае спецыяльны прыз Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Настассі Гладзілінай

Настасся Гладзіліна

Пераможцы ўрачыста ўручылі спецыяльны прыз і дыплом уладальніка Гран-пры. Першая прэмія, спецпрыз і дыплом лаўрэата (уладальніка І прэміі) прысуджаны беларусцы Настассі Жабко. Другую прэмію атрымалі ўкраінка Кацярына Манузіна і Ціна Русева з Македоніі. Ім уручылі спецпрызы і дыпломы лаўрэатаў. Прадстаўніцы Чэхіі і Казахстана Нэла Жакава і Раміна Сармурзіна ўдастоены трэцяй прэміі. Астатніх узнагародзілі дыпломамі з прысваеннем звання "Дыпламант XIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2016". Юныя выканаўцы Саюзнай дзяржавы Настасся Жабко і Настасся Гладзіліна таксама атрымалі спецыяльныя прызы ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Настасся Жабко

Настасся Жабко

Як паведамлялася БЕЛТА раней, выступленні ўдзельнікаў конкурсу юных вакалістаў "Віцебск-2016" праходзілі 16 і 17 ліпеня на сцэне канцэртнай залы "Віцебск". Цікава, што ў бягучым годзе за Гран-пры змагаліся выключна дзяўчынкі. У Віцебск прыехалі 20 канкурсантак ва ўзросце ад 9 да 13 гадоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Германіі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Літвы, Македоніі, Мальты, Малдовы, Румыніі, Сербіі, Узбекістана, Чарнагорыі, Чэхіі, Эстоніі.

Кацярына Манузіна

Ціна Русева з Македоніі

Выступленні зорачак ацэньвала міжнароднае журы, якое ўзначальваў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Віктар Бабарыкін.-0-

Нэла Жакава з Чэхіі

Раміна Сармурзіна з Казахстана

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.