Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 красавіка 2017, 13:52

Расія не будзе прымаць удзелу ў "Еўрабачанні-2017"

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) афіцыйна пацвердзіў, што Расія не будзе прымаць удзелу ў "Еўрабачанні-2017". Адпаведная заява апублікавана на сайце музычнага конкурсу, перадаюць інфармагенцтвы.

Прадстаўнікі EBU заявілі, што "спрабавалі знайсці рашэнне, якое дазволіла б Расіі прыняць удзел у мерапрыемстве".

Раней арганізатары конкурсу прапаноўвалі ўдзельніцы ад Расіі Юліі Самойлавай выступаць дыстанцыйна або адправіць на конкурс іншага выканаўцу. Абедзве прапановы былі адхілены расійскім бокам. Напярэдадні "Першы канал" аб'явіў, што прапанаваныя арганізатарамі варыянты непрымальныя, таму тэлекампанія адмаўляецца ад трансляцыі конкурсу.

Фінал "Еўрабачання-2017" адбудзецца ў Кіеве 13 мая. Расію павінна была прадстаўляць спявачка Юлія Самойлава, аднак улады Украіны забаранілі ёй уезд у краіну на тры гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі