Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Рапота: 25 гадоў работы Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу сведчаць аб яе запатрабаванасці

Культура 06.02.2019 | 14:19
Рыгор Рапота
Рыгор Рапота

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашу ўжо 25 гадоў, што сведчыць аб яе запатрабаванасці, заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Ён сёння прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі выстаўка жыве больш за пяць гадоў, значыць, яна адбылася і запатрабавана. У вас 25 гадоў - гэты факт гаворыць сам за сябе", - сказаў Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, кніжны форум уражвае сваёй маштабнасцю. "Я пакуль яшчэ не змог поўнасцю азнаёміцца з выстаўкай, але першае, што кідаецца ў вочы - вялікая колькасць замежных удзельнікаў, радуе, што цэнтральнае месца займае руская літаратура. І, вядома, хочацца адзначыць вельмі шырокі жанравы спектр прадстаўленай літаратуры", - падкрэсліў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць пад слоганам "Больш чым кнігі" з 6 па 10 лютага. Чакаецца, што выстаўку наведаюць каля 60 тыс. чалавек. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, суарганізатары - міністэрствы замежных спраў, адукацыі, культуры, ААТ "Белкніга", ТАА "Макбел".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рота інфармацыйных тэхналогій Функцыянальнае прызначэнне РІТ - распрацоўка сістэмнага і праграмнага забеспячэння сумесна з падраздзяленнямі Ваеннай акадэміі і іншымі навуковымі і навучальнымі ўстановамі.