Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 студзеня 2021, 09:35

Радыёканал "Культура" знаёміць слухачоў з лепшымі вершамі айчынных паэтаў

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "Прачулым радком" канал "Культура" Беларускага радыё кожны тыдзень прапануе падборкі паэтычных твораў класікаў айчыннай літаратуры, выдатных творцаў XX і XXI стагоддзяў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

З пачатку новага вяшчальнага сезона на хвалях "Культуры" прагучалі ўжо вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі, а ў бліжэйшы час слухачы змогуць азнаёміцца з паэтычнымі радкамі Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Аркадзя Куляшова, Тодара Кляшторнага, Язэпа Пушчы і іншых аўтараў.

"Гэта своеасаблівая анталогія беларускай паэзіі - ад радкоў заснавальнікаў навейшай літаратуры да паэтычных падборак сучасных творцаў, - адзначыў аўтар праекта, намеснік дырэктара канала "Культура", заслужаны дзеяч культуры Беларусі Навум Гальпяровіч. - Многія паэтычныя радкі вядомыя па шматлікіх публікацыях у кнігах і падручніках, але разам з імі прагучаць і творы, менш знаёмыя шырокаму колу чытачоў. Яны абазначаны высокім майстэрствам, тонкім адчуваннем прыгажосці, кранальным лірызмам".

Праграма "Прачулым радком" выходзіць кожныя суботу і нядзелю. Пераслухаць выпускі можна таксама на сайце радыёканала ў аўдыяархіве перадачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі