Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 чэрвеня 2021, 14:19

Работы Шагала, Суціна і Цадкіна зноў можна ўбачыць у галерэі "Арт-Беларусь"

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння галерэя "Арт-Беларусь" зноў прадставіць увазе аматараў мастацтва работы з карпаратыўнай калекцыі ААТ "Белгазпрамбанк", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт банка.

Будуць прадстаўлены творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніжнага друку - усяго больш за 50 арт-аб'ектаў. Новая экспазіцыя прысвечана гісторыі беларускай культуры XVI-XX стагоддзяў.

Работы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і многіх іншых сусветна вядомых выхадцаў з беларускіх зямель былі вернуты на тэрыторыю Беларусі намаганнямі банка. Іх зноў можна ўбачыць у абноўленай экспазіцыі ў галерэі "Арт-Беларусь".

Сярод навінак - 6 унікальных работ удзельнікаў аб'яднання "Сцвярджальнікі новага мастацтва" Яўгеніі Магарыл, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка і Льва Юдзіна. "Сцвярджальнікі новага мастацтва" - творчае аб'яднанне, створанае ў 1920-1923 гадах у Віцебскім народным мастацкім вучылішчы пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча, якое развівала ідэі супрэматызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі