Сцяг Серада, 14 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лютага 2025, 13:31

Работы народных майстроў Гродзенскай вобласці прадставілі на выставе ў Маскве

Фота Гродзенскага АМЦНТ
Фота Гродзенскага АМЦНТ
26 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Вырабы народных майстроў Гродзеншчыны прадставілі на выставе ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Маскве. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

"Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гродзенскай вобласці "Дыханне часу. Саюз рамёстваў" аб'яднала лепшае з багатай культурнай спадчыны, якая беражліва захоўваецца і развіваецца ў Гродзенскай вобласці, - расказала галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Настасся Пекар. - На выставе прадставілі каля двухсот вырабаў нашых умельцаў. Гэта работы ў тэхніцы саломапляцення, выцінанкі, пісанкі, велікодныя вербы, кераміка, габеленавае ткацтва і многае іншае. Іх аўтары - больш за два дзясяткі майстроў з усіх раёнаў вобласці".

Такія віды народнай творчасці, як саломапляценне, выцінанка занесены ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

"У Гродзенскай вобласці 52 майстры паспяхова займаюцца саломапляценнем. На выставе прадстаўлены работы саломапляцельшчыкаў з Гродзенскага, Бераставіцкага, Іўеўскага, Навагрудскага, Ваўкавыскага раёнаў. У Мастоўскім раёне Вольгай Вайтовіч адраджаецца традыцыя спіральнага пляцення з травы - травапляценне, Смаргоншчыну прадставілі вырабы з лазы сям'і Мускіх - носьбітаў розных відаў суцэльнага і ажурнага лозапляцення".

Ткачыха Валянціна Сільвановіч і майстар выцінанкі Алена Шчэліна з Ліды правялі для гасцей майстар-класы. Вянок беларускіх фальклорных песень падарылі самадзейныя артысты народнага фальклорнай групы "Талер" Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі