Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 жніўня 2019, 18:21

Работы мастакоў з 25 гарадоў Цэнтральнай Расіі пакажуць у Мінску

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная мастацкая выстава "Дарога ў Іерусалім" адкрыецца 9 жніўня ў выставачнай зале Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"У экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 40 карцін мастакоў з 25 гарадоў Цэнтральнай Расіі, - адзначылі арганізатары. - На палотнах намаляваны пейзажы, храмы і манастыры, помнікі архітэктуры, замалёўкі з сучаснага жыцця. Таксама экспазіцыю выставы дапоўніць інфаграфіка, азнаёміўшыся з якой наведвальнікі выставы даведаюцца пра асноўныя цікавыя факты з гісторыі некаторых гарадоў, прадстаўленых у праекце".

Своеасаблівы дэбют выставы "Дарога ў Іерусалім" адбыўся ў сакавіку ў падмаскоўным горадзе Істра, дзе размешчаны Новаіерусалімскі манастыр. Потым яе дэманстравалі ў Мажайску, Гагарыне і Вязьме. Пасля з карцінамі расіян азнаёміліся любіцелі жывапісу Віцебска.

У пачатку верасня экспазіцыя будзе разгорнута ў Літве, у Тракайскім замку, пасля чаго выстава адправіцца па гарадах Еўропы і сталіцах краін Блізкага Усходу. Плануецца, што за тры гады праект наведае 100 гарадоў у 54 краінах. У сярэдзіне 2022 года выстава прыбудзе ў канцавы пункт свайго падарожжа - горад Іерусалім.

У Мінску выстава будзе працаваць па 30 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі