Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 чэрвеня 2020, 14:10

Работы юных мастакоў на тэму экалогіі прадставяць у НММ

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем правядзе сёння адкрыццё-прэзентацыю выставы лепшых работ VII Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка "Сябруюць дзеці на планеце". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў НММ.

Мэта конкурсу - умацаванне міжнародных культурных сувязей і падтрымка адораных дзяцей. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 27 краін. "Юныя мастакі з розных куткоў свету звярнуліся да праблем экалогіі. Іх работы раскрываюць уплыў дзейнасці чалавека на змяненне клімату, адлюстроўваюць уклад кожнага з нас у вырашэнне экалагічных праблем, знаёмяць з унікальнай разнастайнасцю жывой прыроды", - расказалі ў музеі.

Выстава будзе экспанавацца ў НММ да 14 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі