Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пытанне аб уключэнні святкавання ў гонар Маці Божай Будслаўскай у спіс ЮНЕСКА разгледзяць у лістападзе

Культура 18.10.2018 | 19:05
Юрый Бондар. Фота з архіва
Юрый Бондар. Фота з архіва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЮНЕСКА ў лістападзе разгледзіць пытанне аб уключэнні святкавання ў гонар Будслаўскага абраза Маці Божай у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Аб гэтым сёння паведаміў міністр культуры Юрый Бондар на ўрачыстасці, прысвечанай Дню работнікаў культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У лістападзе на сесіі міжурадавага камітэта па ахове матэрыяльна-культурнай спадчыны ЮНЕСКА трэба будзе разгледзець пытанне аб уключэнні ўшаноўвання абраза Маці Божай Будслаўскай у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва", - сказаў Юрый Бондар. У Беларусі прадаўжаецца планамерная работа па выяўленні, вывучэнні і фіксацыі культурных каштоўнасцей з наступным уключэннем у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сёння ў ім налічваецца больш за 5,5 тыс. аб'ектаў.

Міністр падкрэсліў, што развіццю культуры ў Беларусі ўдзяляецца пільная ўвага. Павялічваюцца і пазабюджэтныя даходы, экспарт паслуг. У Мінкультуры прагназуюць, што па выніках года аб'ём экспарту паслуг перасягне $5 млн. Гэта амаль на 6 працэнтаў больш у параўнанні з 2017-м, адзначыў Юрый Бондар. Ён нагадаў, што па даручэнні Прэзідэнта ў краіне адрадзілі вытворчасць музычных інструментаў, у тым ліку піяніна "Беларусь". Прэзентацыя для кіраўніка дзяржавы адбылася ў верасні. Прысутныя на ёй эксперты прызналі, што інструменты маюць цудоўныя акустычныя, эксплуатацыйныя і музычныя характарыстыкі.

У час урачыстага мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне лепшых прадстаўнікоў галіны. Граматы і падарункі яны атрымалі з рук намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі, які таксама зачытаў на цырымоніі віншаванне Прэзідэнта работнікам культуры ў сувязі з прафесійным святам.

Будслаўскі абраз Маці Божай знаходзіцца ў касцёле Ушэсця Маці Божай у аграгарадку Будслаў (Мядзельскі раён Мінскай вобласці). Абраз напісаны невядомым майстрам у ХVI стагоддзі. Маці Божую Будслаўскую вернікі лічаць заступніцай Беларусі. Абраз-легенду шануюць як ахоўніцу ўсіх беларускіх католікаў. Штогод у Будслаў прыязджаюць тысячы паломнікаў, каб папрасіць у Маці Божай заступніцтва і прыняць удзел у Будслаўскім фэсце.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.