Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прысвечаны Году малой радзімы альбом прэзентуюць на "Песні года Беларусі - 2018" у Мінску

Культура 06.12.2018 | 19:07
Фота АНТ
Фота АНТ

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампазітар Яўген Алейнік у суаўтарстве з салісткай групы AURA Юліяй Быкавай прэзентуюць альбом "Куточак Беларусі", прысвечаны Году малой радзімы, на маштабным музычным праекце "Песня года Беларусі - 2018", які адбудзецца 7 снежня на сцэне Палаца Рэспублікі ў Мінску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар тэлеканала АНТ Святлана Ціханава.

Асновай для фарміравання трэк-ліста канцэрта сталі спісы лідараў ратацый, якія падаваліся музычнымі рэдактарамі самых папулярных радыёстанцый Беларусі. Разглядаліся песні, што трапілі ў гарачую ратацыю на працягу 2018 года.

Усяго ў час канцэрта прагучаць дзевяць кампазіцый з альбома "Куточак Беларусі". Цікава, што адразу два трэкі трапілі ў топ-30 ратацый на радыё - кампазіцыя "Родники" ў выкананні Юліі Быкавай і "Куточак Беларусі" ў выкананні Алёны Ланской.

Акрамя таго, сваімі выступленнямі гледачоў парадуюць больш за 30 самых папулярных беларускіх артыстаў. У прыватнасці, у канцэрце прымуць удзел NaviBand, Алёна Ланская, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, Ларыса Грыбалёва, Алекс Маліноўскі, Герман, Аляксей Хлястоў, Alen Hit, Ганна Шаркунова, Анжаліка Пушнова, група "Без Білета". У якасці спецыяльнага госця выступіць Аляксей Глызін.

Вядучымі "Песні года Беларусі - 2018" будуць Дзмітрый Кахно і Яўген Перлін. Упершыню ў канцэрце прымуць удзел вядомыя дыджэі вядучых радыёстанцый краіны, яны стануць сувядучымі праекта.

Музычны праект "Песня года Беларусі", які стаў папулярнай і чаканай падзеяй для тысяч гледачоў і тэлегледачоў краіны, праводзіцца ўжо на працягу 13 гадоў. Тэлеверсія маштабнага канцэрта "Песня года Беларусі - 2018" выйдзе ў эфір АНТ 25 снежня.

Арганізатары праекта - тэлеканал АНТ і Палац Рэспублікі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.