Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 лютага 2023, 10:03

Прыродныя ландшафты, рэдкія расліны і жывёлы Беларусі прадстаўлены на фотавыставе ў НББ

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава "Чырванаборскі край" адкрылася ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў бібліятэцы.

Выстава з'яўляецца вынікам работы Чырванаборскай школы фатаграфіі ў турыстычным комплексе "Чырвоны Бор" з 21 па 30 жніўня 2022 года. Прадстаўлены здымкі вядомых беларускіх фатографаў, выкладчыкаў і студэнтаў - пераможцаў рэспубліканскага фотаконкурсу "Маладзёжны погляд".

У экспазіцыю ўвайшлі фота прыродных ландшафтаў, лясных экасістэм, рэдкіх раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Фатаграфіі кранаюць чароўнымі краявідамі азёр, рэк і ручаёў, балот, узгоркаў, чорнаальховых лясоў, адчуваннем свабоднай прасторы і натуральнасцю Чырванаборскага краю. Зорнае неба і возера Ізубрыца, туман над возерам Белае, рака Свольна ўражваюць сваёй веліччу з вышыні птушынага палёту. Зачароўваюць партрэты зубра, зязюлі, зімародка, дынамічныя і характарныя фатаграфіі ласёў, аленяў і іншых жыхароў лесу.

Выстава пазнаёміць гледачоў не толькі з найбуйнейшым у Беларусі рэспубліканскім ландшафтным заказнікам, але і з архітэктурнай спадчынай, якая захавалася на поўначы Верхнядзвінскага раёна. Здымкі Успенскай царквы ў вёсцы Сар'я, руін палаца Гільзенаў і Шадурскіх у Асвеі, рэшткаў званіцы царквы Ефрасінні Полацкай у Росіцы не пакінуць гледачоў абыякавымі. Фотаработы прадстаўляюцца гледачам упершыню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі