Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзентацыя знойдзенага партрэта Адама Міцкевіча пэндзля Івана Хруцкага адбудзецца ў Полацку

Культура 18.05.2016 | 10:45

18 мая, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Прэзентацыя работы вядомага беларускага жывапісца Івана Фаміча Хруцкага "Партрэт А. Міцкевіча" адбудзецца сёння ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Размова ідзе аб палатне, якое было знойдзена ў Полацку ў 2010 годзе. У фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў складзе калекцыі жывапісных і графічных работ праўнучкі жывапісца Ядвігі Мацяеўскай (захоўваецца ў фондах з 1997 года) быў знойдзены партрэт пэндзля самога Івана Хруцкага. І вось у Дзень музеяў пасля праведзеных навуковых даследаванняў палатна і рэстаўрацыі карціна будзе прадстаўлена гледачам. Выстаўка будзе праходзіць толькі пяць дзён - з 18 па 22 мая.

У музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы цяпер захоўваецца больш як 100 палотнаў Івана Хруцкага.

Выдатны беларускі мастак-партрэтыст, майстар нацюрморта і пейзажа Іван Хруцкі нарадзіўся ў Віцебскай губерні ў 1810 годзе. 200-годдзе з дня яго нараджэння было ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.