Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 лютага 2020, 19:24

Прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскіх перакладаў адбудзецца 20 лютага ў Мінску

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў "Яшчэ прыйдзе вясна" і "Шаўковы туман" адбудзецца 20 лютага ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

Кніга "Шаўковы туман" была выдадзена пры падтрымцы Карэйскага інстытута літаратурных перакладаў (LTI Korea) выдавецтвам "Мастацкая літаратура" ў 2019 годзе. Пад адной вокладкай апублікаваны перакладзеныя на беларускую мову творы трох паэтаў з трагічным лёсам, чыя творчасць стала асновай для фарміравання сучаснай карэйскай паэзіі. Гэта майстар пейзажнай лірыкі Кім Саволь, аўтар лірычных вершаў Юн Дончжу, якога лічаць адным з самых папулярных паэтаў сярод моладзі, і яркі прадстаўнік мадэрнісцкага руху ў Рэспубліцы Карэя паэт, журналіст, прафесар Чон Чжы Ён. Перакладалі з карэйскай мовы Юлія Алейчанка і Таццяна Залеская.

Над кнігай "Яшчэ прыйдзе вясна" працавалі ганаровы прафесар Універсітэта Ёнсе, член Акадэміі навук Рэспублікі Карэя Чо Чжу Гван і Таццяна Залеская. Дзякуючы выданню карэйскі чытач азнаёміцца з выдатнымі творамі класікаў беларускай літаратуры: адчуе подых вясны і моц паэтычнай малітвы Янкі Купалы, пачуе голас беларускай зямлі ў творах Якуба Коласа, даведаецца пра нацыянальную каштоўнасць Беларусі, слуцкія паясы, прачытаўшы знакаміты твор Максіма Багдановіча.

Ідэя праекта з'явілася ў 2018 годзе і належыць Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы і пасольству Рэспублікі Карэя ў Беларусі. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі