Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 жніўня 2017, 09:59

Прэзентацыя кнігі "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" адбудзецца 3 жніўня ў Мінску

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя кнігі "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" адбудзецца 3 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

500 гадоў таму - 6 жніўня 1517 года - у Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга - Псалтыр, якая лічыцца адной з самых папулярных і распаўсюджаных у хрысціянстве кніг Бібліі. Гэтай кнігай першадрукар Францыск Скарына паклаў пачатак усяму беларускаму кнігавыданню, якое развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім. Унікальная кніга "Сусветная спадчына Францыска Скарыны", выдадзеная па заказе Міністэрства інфармацыі Беларусі выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Багата ілюстраванае выданне выйшла ў серыі "Энцыклапедыя рарытэтаў" на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай.

Упершыню ў адной кнізе прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага першадрукара. У сучасным выданні наглядна прадстаўлена кніжная спадчына Францыска Скарыны, якая сёння з'яўляецца нацыянальным здабыткам і захоўваецца ў кніжных і музейных сборах многіх краін свету - Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Даніі, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Славеніі, Чэхіі, ЗША.

Кніга "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу краін - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі - 2017", Гран-пры Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўкі Eurasian Book Fair 2017.

На прэзентацыю, якая праводзіцца напярэдадні юбілейнай даты выхаду першай беларускай кнігі, запрошаны дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса замежных краін, СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі