Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 чэрвеня 2021, 15:47

Прэзентацыя кніг аб ветэранах ВАВ пройдзе ў Прэзідэнцкай бібліятэцы 16 чэрвеня

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Прэзідэнцкай бібліятэцы 16 чэрвеня прэзентуюць дакументальныя кнігі аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны і органаў міліцыі Наваполацка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"Некалькі гадоў таму савет ветэранскай арганізацыі Наваполацкага ГАУС прапанаваў сабраць звесткі аб ветэранах ВАВ і падрыхтаваць публікацыі аб іх франтавой маладосці і службе ў органах міліцыі. Гэта ідэя знайшла падтрымку не толькі сярод ветэранаў аддзела, але і сваякоў. Сфарміраваны аўтарскі калектыў каля двух гадоў мэтанакіравана і скрупулёзна збіраў неабходную інфармацыю: апытвалі сяброў і калег ветэранаў, запісвалі ўспаміны сваякоў, якія прадаставілі дамашнія фотаархівы, узнагародныя дакументы гераічных бацькаў і дзядоў, іх баявыя ўзнагароды і асабістыя рэчы. Атрыманая інфармацыя аб баявым шляху франтавікоў уважліва пераправяралася ў рассакрэчаных архівах Міністэрстваў абароны Расіі і Беларусі", - расказалі ў бібліятэцы.

Арганізатары ўпэўнены, што вопыт выдання серыі дакументальных кніг пакладзе пачатак добрай традыцыі - увекавечанню памяці простых салдат той страшнай вайны, якія сваім жыццём адстаялі нашу свабоду.

Прэзентацыя кніг ініцыявана членам Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Дзянісам Карасём. У гасцей будзе магчымасць паразмаўляць з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, аўтарскім калектывам, сваякамі ветэранаў вайны, супрацоўнікамі музея Наваполацкага ГАУС.

Вялікая Айчынная вайна - адна з важнейшых вех у гісторыі Беларусі. "Гэты перыяд стаў паваротным пунктам для ўсяго беларускага народа, тых, хто адваёўваў свабоду і незалежнасць Радзімы. Мінулыя дзесяцігоддзі далі магчымасць не раз азірнуцца назад і ацаніць маштаб таго, праз што давялося прайсці шматлікім нашым суайчыннікам. Умацаванне памяці аб падзеях ВАВ і героях-ветэранах, якія ўнеслі неацэнны ўклад у вызваленне беларускіх зямель, стала адной з прыярытэтных задач ідэалагічнага выхавання падрастаючага пакалення сучаснай Беларусі", - падкрэслілі арганізатары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі