Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзентацыя кліпа Лізы Міснікавай для дзіцячага "Еўрабачання" адбудзецца 5 лістапада на "Беларусь 1"

Культура 04.11.2019 | 18:59
Лізавета Міснікава. Фота з архіва
Лізавета Міснікава. Фота з архіва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя кліпа на песню "Попельны" ("Пепельный") прадстаўніцы Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" Лізаветы Міснікавай адбудзецца 5 лістапада на "Беларусь 1", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

"Прэзентацыя кліпа на песню "Попельны" адбудзецца 5 лістапада на "Беларусь 1". Першымі яго змогуць убачыць гледачы самай рэйтынгавай праграмы на айчынным тэлебачанні - "Добрай раніцы, Беларусь!"- расказала Святлана Смалонская-Краскоўская.

Паводле яе слоў, графік Лізаветы Міснікавай распісаны па днях. Гэта рэпетыцыі, удзел у розных канцэртах, інтэрв'ю, а таксама фотасесія. Менавіта гэтыя здымкі ўпрыгожаць прома-прадукцыю, з якой беларуская дэлегацыя адправіцца ў Польшчу. "У прома-папцы будуць традыцыйныя паштоўкі, постары, бранзалеты, каляндар і эксклюзіўны пазл з адлюстраваннем нашай удзельніцы", - адзначыла кіраўнік прэс-службы.

Святлана Смалонская-Краскоўская нагадала, што ўжо з 22 лістапада ў адпаведнасці з правіламі міжнароднага конкурсу беларусы змогуць падтрымаць Лізавету Міснікаву, прагаласаваўшы за кампазіцыю "Попельны" на сайце песеннага форуму www.junioreurovision.tv. Пачынаючы з гэтага дня, прагледзеўшы відэаролікі з выступленнямі канкурсантаў, можна будзе выбраць ад трох да пяці артыстаў, якія спадабаліся, у тым ліку ўдзельніка ад сваёй краіны. Акно для галасавання закрыецца непасрэдна перад самім канцэртам у нядзелю, 24 лістапада, і зноў адкрыецца, калі ўсе песні будуць выкананы, але толькі на 15 мінут.

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў польскім горадзе Глівіцы. Беларусь удзельнічае ў конкурсе песні з моманту яго заснавання - 2003 года. На рахунку краіны дзве перамогі: у 2005 годзе конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам" ("Мы вместе"), у 2007-м - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі" ("С друзьями"). У 2018 годзе Беларусь ужо другі раз была гаспадыняй дзіцячага "Еўрабачання" і сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю форуму: на сцэне "Мінск-Арэны" выступілі юныя артысты з 20 краін.

Усе правы, якія адносяцца да правядзення адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі - як адзінаму ў краіне члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Па традыцыі прамую трансляцыю фінальнага канцэрта будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24", а таксама сайт медыяхолдынга tvr.by.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.