Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзентацыя фільма "Незабудкі. Бессмяротны авіяполк" адбылася ў Беларусі

Культура 28.11.2019 | 17:54
Леанід Якубовіч у час прэзентацыі
Леанід Якубовіч у час прэзентацыі

28 лістапада, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя гісторыка-дакументальнага фільма "Незабудкі. Бессмяротны авіяполк", прысвечанага франтавому жыццю жаночага 46-га авіяцыйнага палка, які прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылася на аэрадроме Ліпкі Мінскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта фільм у дзвюх серыях па сорак хвілін кожная. Яго аўтарам і сцэнарыстам выступіў Леанід Якубовіч. 46-ы авіяцыйны полк складаўся выключна з жанчын, якія ляталі на самалёце По-2. І перш чым пачаць здымкі стужкі, неабходна было стварыць такую машыну. Як адзначыў начальнік Мінскага аэраклуба ДТСААФ Мікалай Мачанскі, апарат створаны ў супрацоўніцтве са спецыялістамі Харкаўскага авіяцыйнага інстытута. "Гэта работа прадаўжалася 5 гадоў, потым год выпрабавальнай работы, і ў пазамінулым годзе самалёт сваім ходам прыляцеў у Беларусь", - расказаў ён.

Карціна была знята за два месяцы. "За паўгода мы яе зманціравалі, і яна ўжо ў пракаце ў Расіі, а таксама даступная на YouTube. Гэты самалёт будзе знаходзіцца тут, мы будзем лятаць на ім, паказваць яго моладзі. По-2 - складаны самалёт, але на ім ляталі дзяўчаты 18, 20, 22 гадоў. Кіраваць ім ноччу без прыбораў сувязі, кідаць бомбы - гэта гераічная праца. У сучаснай моладзі ёсць магчымасць убачыць гэты апарат, памацаць", - адзначыў Мікалай Мачанскі.

Аўтар і сцэнарыст карціны Леанід Якубовіч - пілот з 20-гадовым стажам. "Я скончыў Калужскае авіяцыйнае лётна-тэхнічнае вучылішча, у мяне 8 тыпаў лятальных апаратаў і 1870 гадзін налёту. Як лётчык, а таксама зняўшы гэты фільм, я не магу зразумець, што рабілі гэтыя дзяўчаты ў паветры. А яны ж не проста ляталі на гэтай машыне, але і вялі баявую работу. Мы трое сутак ляталі на гэтым апараце, і праз 1,5-2 гадзіны я моцна стамляўся. Я не разумею, як яны гэта вытрымалі, - дадаў ён. - Схіляюся перад подзвігам жанчын на вайне".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.