Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 лютага 2020, 14:52

Прэс-канферэнцыя аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі пройдзе ў БЕЛТА 14 лютага

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Гісторыка-культурная спадчына Беларусі: пытанні захавання і прымнажэння" пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 14 лютага ў 11.00.

Беларусь мае значны гісторыка-культурны патэнцыял, прадстаўлены аб'ектамі архітэктуры, горадабудаўніцтва, гісторыі, археалогіі, мастацтва, паркавымі комплексамі, музейнымі калекцыямі і кніжнымі зборамі. Аб праводзімай рабоце па захаванні і прымнажэнні гэтай спадчыны раскажуць на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі Міністэрства культуры, НАН Беларусі, Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога выканаўчых камітэтаў.

Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04 (+Viber, Telegram), электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі