ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 мая 2022, 15:03

Прэм'еру спектакля "Палескія Рабінзоны" прадставяць у музеі Якуба Коласа

Фота з архіва
Фота з архіва

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 11 мая адбудзецца літаратурна-музычная акцыя "Капітан дзіцячых сноў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Акцыя прысвечана 139-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Янкі Маўра. У ёй прымуць удзел сваякі пісьменніка і сваякі Якуба Коласа, а таксама адбудзецца прэм'ера літаратурна-музычнага спектакля "Палескія Рабінзоны" з удзелам прадстаўнікоў кінашколы-студыі Андрэя Палупанава і Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Янка Маўр - аўтар апавяданняў і аповесцей для дзяцей і падлеткаў, адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і фантастычнага жанраў, стваральнік першага айчыннага фантастычнага апавядання. Ён сябраваў з класікам беларускай літаратуры Якубам Коласам. Абодва вучыліся ў настаўніцкіх семінарыях, прымалі ўдзел у настаўніцкім з'ездзе ў 1906 годзе. Маўр стаў прататыпам настаўніка Івана Тадорыка з трылогіі Якуба Коласа "На ростанях". У канчатковым выніку пісьменнікі сталі сваякамі: дачка Янкі Маўра Наталля выйшла замуж за сына Якуба Коласа Міхася. Наталля Іванаўна і Міхась Канстанцінавіч разам ужо амаль 65 гадоў. Разам яны працавалі над кнігай успамінаў Наталлі Міцкевіч "Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа".

Пачатак літаратурна-музычнай акцыі ў 14.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі